ЭКВАТАРЫЯ́ЛЬНЫ КЛІ́МАТ,

гарачы і вільготны клімат, які ахоплівае раёны каля экватара (5—10° на Пн і Пд). Характарызуецца панаваннем экватарыяльнага паветра, раўнамерным размеркаваннем т-ры (24—28 °C), вял. колькасцю ападкаў (больш за 1500 мм на раўнінах і 6000—10 000 мм на горных схілах). Пераважаюць натуральныя ландшафты — вільготныя экватарыяльныя лясы.

т. 18, кн. 1, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)